Дополнительно
Закрыть
-->

Разделы сайта

Главная

Пра тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 20.02 па 25.02, згодна з планам работы школы на 2016/2017 н.г.,  праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу тыдня вучні прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх  мерапрыемствах.

Панядзелак называўся “Беларусь чароўная”. Ён распачаўся флэшмобам “Купалінка”.

 Быў аб’яўлены інтэрнэт-конкурс фотаздымкаў “МаяБеларусь”(для 5-11 кл.), якія патрэбна было размяшчаць па адрасу VK.COM. група “Настаўнікі бел. мовы і літ. ДварэцкаяСШ” .

  

  

Для вучняў 1-4 кл. стартаваў конкурс малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”. 

У гэты ж дзень на вялікіх перапынках быў арганізаваны прагляд беларускіх мультфільмаў.

  

Аўторак праходзіў пад назвай “Беларусь культурная”. 

Праводзілася акцыя пажаданняў Беларусі “Далучы сваю далонь”. Вучні 11 класаў удзельнічал і ў  гульні-віктарыне “На матчынай мове”.

На перапынках можна было паглядзець відэафільм “20 фактаў пра Беларусь”

 

У сераду (“Беларусь творчая”) вучні ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў. 

     

Вучаніцы 8 класа, Сарока Дар’я (“Родная мова”) і Ячмяновіч Аляксандра (“Зімняя казка”),  чыталі ўласныя вершы на роднай мове. Яны і падзялілі першае месца ў гэтым конкурсе. Другое месца дасталося Яскевіч Таццяне (6 “А”) за верш “Жураўлі на Палессе ляцяць”, а трэцяе – Кузьміч Дар’і (6 “А”) за верш “Падаюць сняжынкі”.

У публічным дыктанце “Успомніць усё” прымалі ўдзел не толькі вучні, але і прадстаўнікі адміністрацыі школы, работнікі дзіцячага садка і тэхработнікі. Вынікамі былі задаволены ўсе.

Вучні 6-х класаў удзельнічалі ў гульні “Сказаў як звязаў”, дзе спаборнічалі ўведанні народных прыказак і фразеалагізмаў. У выніку перамаглі сяброўскія адносіны і добры настрой.

У чацвер, які называўся “Беларусь пявучая”, праводзіўся конкурс беларускай песні.

Пераможцамі сталі вучаніцы 8 класа, другое месцаў 7 класа, а трэцяе месца падзялілі дзяўчаты 5 і 6 “А” класаў.

   У гэты ж дзень хлопчыкі атрымлівалі віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны на роднай мове:

Нашы юныя МУЖЧЫНЫ!

Хочам ВАС павіншаваць:

 Дружбы моцнай і здароўя,

Многа шчасця пажадаць!

 Усе поспехі - памножыць,

 Перамогі - атрымаць,

 Ведаць добра ўсе урокі

 І сяброў не забываць!

Вучні 8 класа ўдзельнічалі ў гульні “Гаворым па-беларуску”.

Пятніца праходзіла пад назвай “Беларусь гасцінная”. У гэты дзень па школе разносіліся смачныя пахі: на другім паверсе праходзіў фестываль беларускай кухні. Чаго там толькі не было! Бабка, бліны, наліснікі, каўбаса, хрушчы, сырнікі, квашаная капуста, дранікі…

Усю гэтую смакату прыгатавалі вучні са сваімі бацькамі.

 

Спадабалася таксама вучням і настаўнікам гульняДзве цукеркі, або Далучыся да народнай мудрасці”. Той, хто здолеў закончыць прапанаваную прыказку, атрымліваў салодкі пачастунак.

Карысталася папулярнасцю на працягу тыдня сярод вучняў і экспрэс-апытанне “Бягучая адзнака”. На перапынках можна было зарабіць добрую адзнаку, правільна адказаўшы на пытанне па мове ці па літаратуры.

У суботу былі падведзены вынікі. Пераможцы конкурсаў  атрымалі ўзнагароды.