Дополнительно
Закрыть
-->

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2022

Рэспубліканскі Тыдзень роднай мовы.

ПЛАН

Дата

Назва мерапрыемства

Удзельнікі

19.09.2022

1. Марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень)

2. Прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”

3. Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

5-11 кл.

20.09.2022

1. Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

2. Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”

5-11кл.

21.09.2022

1. Конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”

2. Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

 

5-11кл.

22.09.2022

1. Адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”

2. Конкурс “Самы шчыры беларус”

3.Моўны турнір “Знаўцы роднага слова”

5-11кл.

23.09.2022

1.Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

5-11 кл.

Мінуў тыдзень роднай мовы, які праходзіў пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Тыдзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. 16 верасня 2022 года вучні 8-11 класаў далучыліся да напісання рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

У панядзелак у школе праводзіўся конкурс беларускай песні “Мова родная – мова модная”. Да яго дзеці падышлі творча: спявалі народныя і аўтарскія песні. У гэты ж дзень вучні прэзентавалі віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі роднай мове і роднай зямлі. Вучні 10-11 класаў стваралі інтэрактыўныя воблакі слоў пад назвай “Маё любімае слова па-беларуску”.

                                                                                                                                                                                                     

У аўторак па школе разносіліся смачныя пахі: на другім паверсе нашай школы праходзіў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Чаго там толькі не было! Бабка, бліны, наліснікі, хрушчы, дранікі... Усю гэту смакату прыгатавалі дзеці з бацькамі. Падчас квэста-гульні “Фальклор-фальклор – душа народа” вучні адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, тлумачылі фразеалагізмы.

                                           

                                                

З вялікім задавальненнем прынялі вучні 5-8 класаў удзел у флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, які праходзіў у сераду.  Вучні 9-11 класаўпрадставілі свае творчыя работы на конкурс “За што я люблю родную зямлю”. Конкурс паказаў, што ў школе навучаецца iвыхоўваецца шмат патрыётаў, якія захапляюцца сваім родным краем і якiя здольны нават у дробязях заўважыць нешта важнае і мілае сэрцу.

 

                                                                                 

У чацвер у школе гучалі вершы пра родную мову. Вучні чыталі творы не толькі класікаў беларускай літаратуры, але і сучасных аўтараў і свае ўласныя вершы. Праходзіў конкурс “Самы шчыры беларус” і моўны турнір “Знаўца роднага слова”, дзе вучні маглі праверыць свае веды па мове і літаратуры.

 

 

У пятніцу жадаючыя ўдзельнічалі ў творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”. Таксама  былі падведзены вынікі тыдня і ўзнагароджаны пераможцы і актыўныя ўдзельнікі.