21 марта 2021 - Всемирный День поэзии
Книжная выставка-обзор "Поэзии мир необъятный..."
Великий мастер языка и слова
|
9 ноября 2018 года исполнилось 200 лет со дня рождения Ивана Сергеевича Тургенева, всемирно известного русского писателя-реалиста, поэта, публициста, драматурга и переводчика.
|
Книги И. С. Тургенева для чтения в нашей библиотеке
- И. С. Тургенев. Избранные сочинения. М. 1987.
- И. С. Тургенев. Литературные и житейские воспоминания. Стихотворения в прозе. М. 1987.
- И. С. Тургенев. Записки охотника. М. 1985.
- И. С. Тургенев. Вешние воды. Мн. 1996.
- И. С. Тургенев.Месяц в деревне. Л.1987
- И. С. Тургенев. Рудин.М. 1989
- И.С. Тургенев. Дворянское гнездо. М. 1981.
- И. С. Тургенев. Отцы и дети. Мн. 1996.
Яўгеніі Янішчыц
споўнілася б 70 гадоў
20 лістапада адной з лепшых беларускіх паэтэс сучаснасці, "палескай ластаўцы" Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў.
Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянскай сям'i. У 1955 годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе Жэня напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы Жэня вучылася ў Мерчыцкай васьмігодцы. У снежні 1962 года ў раённай газеце "Палеская праўда" з'явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі.
1 верасня 1963 Жэня прыйшла ў 9 клас Парэцкай сярэдняй школы. У гэтым жа годзе яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў "Першыя россыпы". Яе вершы друкуюцца ў раённай газеце і рэспубліканскіх выданнях. Жэня становіцца гонарам школы і сваёй малой радзімы.
У 1966 Яўгенія закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце "Беларускі ўніверсітэт".
У 1969 годзе Жэня прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік "Снежныя грамніцы".
У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла ўніверсітэт і працавала загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Яўгенія вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці — нарадзіла сына Андрэя. З 1974-1976 на творчай працы.
У 1974 годзе выходзіць кніга "Дзень вечаровы", за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе.
3 1976 літкансультант у рэдакцыі "Сельской газеты". З 1983 года — загадчык аддзела паэзіі часопіса "Маладосць".
Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. На словы паэтэсы кампазітары Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і інш. напісалі песні.
У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.
25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.
Біяграфія, бібліяграфія, вершы, успаміны — многае пра Яўгенію Янішчыц можна знайсці на сайце yaugeniya.ru, прысвечаным яе творчасці.
Ты пакліч мяне. Пазаві
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві —
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві —
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
I прыйдуць іншыя...
I прыйдуць іншыя, другія,
I нібы вясновы — хлыне хор.
Ды ў час глыбокай настальгіі
Ёсць сэрцу спеўнаму дакор:
Там, у палоне шчаснай мукі,
Дзе шлях паэта не відзён,
Я ноч растрачвала на гукі
І на радкі — праменні дзён.
Але — ізноў! — ратункам рання
Любоў і песня на зямлі.
Ва ўсе часы — ад запытання
Да апраўдання мы жылі.
I прыйдуць іншыя... Ўзаемна
Уславім дзён сэрцабіццё.
Пара мне знаць, што недарэмна
Па кроплі траціцца жыццё!